На яго распачалі крымінальную справу за гвалт супраць чалавека, які выконвае службовыя абавязкі, паведамілі ў наваполацкай міліцыі.

«Злачынца знойдзены і арыштаваны. На яго пачалі крымінальную справу паводле артыкула 366.
Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па замацаванні, устаноўленыя відавочцы, яны апытваюцца. Збіраецца доказная база, каб справа была накіраваная ў суд», — сказалі ў міліцыі.
Справу ўжо перадалі ў Следчы камітэт па Наваполацку. Хлопец, які цягаў кандуктара за валасы, быў абсалютна цвярозы, кажуць у міліцыі.
Ён патлумачыў свой учынак тым, што заступіўся за дзяцей.

Цяпер яму пагражае штраф, альбо папраўчыя працы, ці арышт да 6 месяцаў. Магчымыя таксама абмежаванне ці пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?