Украіна мае намер змякчыць манетарную палітыку, каб за кошт грашовых уліванняў актывізаваць крэдытаванне і падтрымаць эканоміку, рост якой запаволіўся да нуля з-за падзення замежнага попыту на ўкраінскія металы на фоне рэцэсіі ў Еўропе, сказаў прэм’ер-міністр Мікалай Азараў.

Азараў запэўніў, што грашовая эмісія не сарве цэны і валютны курс грыўны.

Спажывецкія цэны ва Украіне ў 2012 годзе не выраслі зусім. Інфляцыя пакуль складае 0%.

Каціроўкі грыўны да даляра сёння складаюць 8,00 / $ 1.

«Мы здольныя падтрымаць стабільнасць нашай валюты, валютнага курсу і адначасова нарошчваць аб’ёмы крэдытавання эканомікі», — сказаў Азараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?