Найноўшыя тэхналогіі ў мяса-малочнай вытворчасці: у Мінскім раёне адкрыўся сучасны комплекс. Тут рабатызаваныя даільныя ўстаноўкі, спецыяльныя аўтаматы для цялятаў і кармараздатачныя машыны значна палягчаюць працу чалавека.

Класічная музыка, спецыяльныя шчоткі для часання, вентылятары - гэта далёка не ўсё, што прадугледжана тут для камфортнага пражывання жывёлы. Малочна-таварны комплекс стваралі паўтара года і вынік перасягнуў чаканні.

Да жывёлаў тут асаблівы падыход. Улічваецца абсалютна ўсё.
Сталавацца каровы могуць не па раскладзе. У іх заўсёды -- асаблівы збалансаваны корм. Для цялят ж набылі адмысловыя паільныя ўстаноўкі. Гэты комплекс унікальны. Усё, што неабходна для вырошчвання жывёлы, знаходзіцца ў адным месцы. І розныя кармы, і сена для подсцілу жывёлам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?