Зянон Пазняк падкрэсліў, што ахоўная зона месцамі парушана на 70 адсоткаў тэрыторыі.

«Пабудова сумнеўнага аб’екта ля Курапатаў можа застацца (як кажуць расійцы, «назло врагам»), калі пракуратура не стане разбірацца ў трэцім аспекце гэтага дзіўнага будаўніцтва, — мяркуе Пазняк. — Мы займаемся гэтым «аспектам» ужо пэўны час, каб падрыхтаваць матэрыял у пракуратуру, але адчуваем, што без удзелу самой пракуратуры (і, дарэчы, журналістаў) падняць яго даволі цяжка.

Калі коратка, то справа вось у чым. Удалечыні ад ахоўнай зоны (бліжэй да вёскі Цна) у 2007 годзе быў прададзены праз аўкцыён участак зямлі пад будаўніцтва сэрвіснага цэнтра ля бензінавай аўтазапраўкі.

Праз нейкі час гэты ўчастак беларускім уласнікам быў прададзены маскоўскаму пакупніку, які пачаў будаваць тут свой сумнеўны рэстаранны аб’ект, але на тэрыторыі шматкроць перавышаючай плошчу купленай пляцоўкі. Будаўніцтва заняло не толькі зону рэгуляванай забудовы, але і палову ахоўнай зоны Народнага Мемарыяла Курапаты.
Узнікае шмат пытанняў. Якім чынам была набытая дадатковая зямля ў зоне рэгулявання забудовы (ці законна, за якую суму і ці ўвогуле яна была прададзена і куплена, і г. д.)?
Якая была першапачатковая дакументацыя праекта, узгодненая некаторымі ўстановамі? Якое было тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне першапачатковага праекта і г. д.?« — пытаецца Пазняк.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?