Віцебскаму журналісту, які супрацоўнічаў з незалежнымі выданнямі, быў аглядальнікам лістоў на Польскім радыё для замежжа, каардынаваў праекты па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі, сёлета ўвесну споўнілася толькі 45 гадоў.

Прычынай заўчаснай смерці стаў цяжкі прыступ гіпертаніі — хваробы, нярэдкай для тых, хто шмат перажывае не толькі за сябе, але за многіх іншых… Ранкам 27 лістапада Юрася Сцяпанава не стала.

Без бацькі засталіся двое дзяцей: сын і дачка. Для родных нечаканая смерць Юрася сталася сапраўдным шокам.

Сябры таксама яшчэ не могуць звыкнуцца з гэтай стратай. Нават тыя, хто нашмат старэйшы, і для каго смерць аднагодкаў ужо не з’яўляецца жахлівай неспадзяванкай.

Згадвае Барыс Хамайда: «Юрась прыйшоў у газету „Выбар“, якую я выдаваў. Прыйшоў у 1992 г., калі газета ўжо год як выходзіла. Але, вядома, у дэмакратычнай прэсе прафэсійных журналістаў не хапала, і Юрась вучыўся на практыцы. Дарэчы, калі ён прыйшоў у газету, мы з ім ужо былі знаёмыя. Я ведаў, што ён быў сябрам самага першага „Беларускага Народнага Фронту“. Памятаю, што 20 жніўня 1991 г. мы разам з ім і Уладзімірам Плешчанкам выйшлі на плошчу Свабоды з плакатамі супраць путчу… У газеце мы з ім працавалі некалькі гадоў — аж пакуль „Выбару“ не адмовілі ў рэгістрацыі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?