Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, праверкай устаноўлена, што машыніст саставу, які заўважыў чалавека, што пачаў пераходзіць чыгуначныя пуці ў неўстаноўленым месцы ў непасрэднай блізкасці ад лакаматыва, прымяніў экстраннае тармажэнне.
Пры гэтым былі пададзены гукавыя і светлавыя сігналы, на якія пешаход не адрэагаваў і працягваў свой шлях цераз рэйкі. У выніку пазбегнуць наезду не атрымалася.
Малады чалавек памёр ад атрыманых траўм на месцы. Пры аглядзе было ўстаноўлена, што загінулы ў момант трагедыі слухаў музыку ў навушніках.
У гэты ж дзень у Баранавіцкі аддзел транспартнай міліцыі па тэлефоне ад дзяжурнага па станцыі Гарадзея паступіла паведамленне,
што на чыгуначным пераездзе станцыі электрацягніком Баранавічы — Мінск смяротна траўмаваныУстаноўлена, што загінулы пераходзіў рэйкі па чыгуначным насціле пераезду пры гукавой і светлавой сігналізацыі. Не рэагуючы на забаронныя сігналы семафораў, мужчына не звярнуў увагі на састаў, што набліжаўся з хуткасцю 50 км/гадз, у выніку чаго трапіў пад колы лакаматыва. Ад атрыманых траўм ён памёр на месцы.26-гадовы непрацоўны інвалід3-й групы (глуханямы), жыхар Нясвіжскага раёна.
Мінулай ноччу на прыпыначным пункце Мачулішчы электрацягніком Мінск — Пухавічы быў траўмаваны
Пасажыр паспрабаваў выбегчы з электрычкі падчас закрывання дзвярэй, аднак не паспеў і быў заціснуты паміж імі.
Сёлета ў Беларусі на аб’ектах чыгуначнага транспарту загінулі 118 чалавек, 54 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Больш як 62% пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.





