Навучэнец ліцэя будаўнікоў пацярпеў пры правядзенні земляных работ у старым парку 25 верасня.
Хлопец спусціўся на дно трохметровай ямы, і на яго абрынуўся пясок. У цяжкім стане яго даставілі ў рэанімацыю.
Як расказалі карэспандэнту «Intex-Press» сваякі пацярпелага, хлопец па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі ў непрытомым стане. «Лекары сказалі: чакайце і спадзявайцеся. Вось і ўсё, ніхто ніякіх прагнозаў не робіць, — растлумачыў стрыечны брат Максім. — І мы спадзяемся ... »
Праверка па факце траўміравання навучэнца ліцэя, як паведаміў намеснік начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела Следчага камітэта Валерый Дзяжко, яшчэ не скончана.





