Адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў карыстання метрапалітэнам складзены супрацоўнікамі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна ў дачыненні да23-гадовага жыхара Мазыра, які скокнуў на рэйкі метро па свой мабільнік.
Малады чалавек можа быць аштрафаваны на паўмільёна рублёў.
Хлопец падыходзіў да электрацягніка, трымаючы ў руках мабільны тэлефон. Адзін з пасажыраў закрануў яго, апарат выпаў з рук і, разляцеўшыся на некалькі частак, зваліўся паміж перонам і цягніком на чыгуначныя шляхі.Інцыдэнт адбыўся 8 лістапада ў 8.28 на станцыі «Каменная Горка».
Пасля таго як цягнік крануўся, хлопец не прыдумаў нічога лепшага, як спусціцца па тэлефон уніз.Ён саскочыў на рэйкі, сабраў часткі свайго мабільніка, адна з якіх апынулася ў непасрэднай блізкасці ад крыніцы высокага напружання.
Хлопец застаўся жывы толькі дзякуючы таму, што дзяжурная па станцыі, заўважыўшы небяспечны скачок, адразу ж зняла напругу з кантактнай рэйкі.
Выбрацца маладому чалавеку дапамаглі пасажыры, неўзабаве ён быў затрыманы.





