У. Дражын
У чацвер у Міністэрства замежных спраў Літвы быў запрошаны пасол Беларусі Уладзімір Дражын, якому быў выказаны пратэст у сувязі з выпадам у аўторак супраць літоўскага пасольства ў Мінску.
«Паслу была перададзена просьба падрабязна расследаваць акалічнасці інцыдэнту, супрацоўнічаць у прадастаўленні інфармацыі аб ходзе расследавання з кампетэнтнымі літоўскімі органамі і гарантаваць бяспеку пасольства Літвы ў Мінску», — гаворыцца ў паведамленні.
МЗС адзначае, што Дражын выказаў шкадаванне Беларусі ў сувязі з нападам.
«Акцэнтавалася, што расследаванні інцыдэнту, якое праводзіцца па артыкуле аб злосным хуліганстве, надаецца вялікая ўвага. Пасол запэўніў, што кампетэнтныя беларускія структуры будуць аператыўна інфармаваць літоўскіх калег аб расследаванні інцыдэнту», — паведаміла знешнепалітычнае ведамства.
У аўторак вечарам на тэрыторыі пасольства Літвы ў Беларусі былі кінутыя два так званыя «кактэйлі Молатава» . Полымя патушылі супрацоўнікі літоўскай паліцыі, якія працуюць у пасольстве.





