Сучасны стан Плошчы Лукішкі.

Сучасны стан Плошчы Лукішкі.

Віленская гарадская рада прыступіла да абмеркавання пытання пра дэталёвы план плошчы Лукішкі [на ёй у 1864 г. быў пакараны смерцю Кастусь Каліноўскі — НН].
У гэтым дакуменце зацвердзяць грамадскае прызначэнне плошчы, усталююць яе межы. Прадугледжана, што ў будучыні пад плошчай з’явіцца падземная стаянка для машын.

Зараз Міністэрства культуры Літвы абвясціла міжнародны конкурс, прысвечаны ўвекавечанні памяці змагароў за свабоду Літвы. Мінкульт плануе, што вынікі конкурсу абвесцяць да сярэдзіны 2013 года.

Яшчэ ў траўні Віленская мэрыя заклікала прыняць рашэнне аб прывядзенні плошчы ў парадак і аб перадачы яе мэрыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?