Моладзевы актывіст быў затрыманы 6 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Пасяджэнне прайшло сёння ў судзе Маскоўскага раёна (суддзя Таццяна Моталь).
Уладзіміра Яроменка абвінавачвалі ў дробным хуліганстве па арт.17.1 КоАП. На судзе выступіў толькі адзін сведка — намеснік начальніка Маскоўскага РАУС Алег Бігуноў, паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
Прысуд — 15 сутак.
Напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і «выказаць свае пачуцці».
Але Яроменак быў затрыманы аховай Дома Урада і дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёна.





