9 лістапада надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер заходні ўмераны, ноччу ў асобных раёнах парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу ў межах +2.+7°С, днём павысіцца да +4.+9°С.Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём пачне слаба расці.
10 лістапада пад панаваннем поля павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў прахалоднай паветранай масе, надвор’е на большай частцы тэрыторыі палепшыцца. Будзе пераважна без ападкаў, і толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны, дзе захаваецца ўплыў малаактыўнага фронту, будуць ісці невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным 0.-5 ° С,
днём 1–6 цяпла; напаўднёва-захадзе краіны — +1.+5, днём паветра прагрэецца да +8°С.
У нядзелю, 11 лістапада, у начныя гадзіны ў асноўным захаваецца ўплыў поля павышанага атмасфернага ціску, днём з





