6 лістапада ў Мінску адкрылі тры новыя станцыі метро. На ўсіх схемах адна са станцый мае назву «Міхалова», але ў цягніку яе абвяшчаюць як «Міхалава», з націскам на другі склад. Пры гэтым на самой станцыі ў назве паўсюль прысутнічае літара «о».
Каб даведацца, у які з двух варыянтаў закралася памылка, «Наша Ніва» звязалася з начальнікам службы руху метро Рыгорам Якінковым.
«Правільна, безумоўна, будзе МіхалОва. — тлумачыць спадар Якінкоў. —
Гэта такі звычайны працоўны момант, калі вы будуеце дом, дык таксама ж у вас не адразу ўсё ідэальнаатрымаецца. Вось і ў нас пры абвестцы па гучнай сувязі з’явілася памылка. Спяшаліся, хацелі людзей як мага хутчэй парадваць новымі станцымі. У найбліжэйшы час памылка будзе ліквідаваная».





