Жыхары Пуэрта-Рыка на рэферэндуме прагаласавалі за ўваходжанне вострава ў склад ЗША на правах асобнага штата.

Для канчатковага рашэння аб уключэнні Пуэрта-Рыка ў склад ЗША патрабуецца ўхваленне амерыканскага Кангрэса, як сказаў раней прэзідэнт Барак Абама, ён з павагай паставіцца да выбару жыхароў вострава.

Зараз Пуэрта-Рыка — тэрыторыя, якая знаходзіцца пад кіраваннем ЗША. У жыхароў выспы ёсць амерыканскае грамадзянства, але ім не дазволена галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах.

У выпадку афіцыйнага ўваходжання ў склад ЗША пуэртарыканцы будуць мець тыя ж правы і абавязкі, што і жыхары мацерыка, і плаціць такія ж падаткі ў федэральны бюджэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?