6 лістапада кіраўніцтва журналісцкай арганізацыі адправіла афіцыйны ліст дырэктару Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэту дзяржкантролю Рыгору Вярэмку.
«ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ звяртаецца да Вас з нагоды сітуацыі, якая склалася вакол часопіса „Arche“ і вельмі трывожыць прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці Беларусі», — гаворыцца ў пасланні.
Пачынаючы ад затрымання 14 верасня ў Гродне тагачаснага галоўнага рэдактара часопіса Валера Булгакава і да цяперашняга моманту адбываюцца падзеі, якія могуць паставіць крыж на далейшым існаванні выдання, — выказвае апасенне арганізацыя.
У прыватнасці, у межах праверкі дзейнасці рэдакцыі Упраўленне ДФР па Мінскай вобласці і г. Мінску вынесла прадпісанне прыпыніць аперацыі па рахунках
«Прадпісанне было вынесена нібыта на падставе адмовы прадаставіць для праверкі дакументы бухгалтарскага і падаткавага ўліку і іншыя дакументы, звязаныя з
Аўтары ліста прыгадваюць праграму БТ «Зона Х», у якой сярод іншых браў неназваны супрацоўнік УДФР. «Абвінавачанні, што прагучалі па БТ, даюць падставы дапускаць палітычныя матывы пераследу часопіса»,- гаворыцца ў лісце ГА «БАЖ». — Безумоўна, ДФР мае поўнае права правяраць дзейнасць суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку і рэдакцыю часопіса. Але, на нашу думку, блакаванне рахунку часопіса з’яўляецца крайняй мерай уздзеяння, у прымяненні якой не было пільнай патрэбы. Між тым, менавіта праз гэта часопіс пазбаўлены магчымасці выконваць свае абавязкі перад чытачамі і найперш перад падпісчыкамі».





