Еўрадэпутат Марэк Мігальскі адправіў зварот да начальніка турмы № 4 у Магілёве і начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча.
Як паведамляе офіс Мігальскага, прычынай для звароту стала інфармацыя пра тое, што адміністрацыя турмы № 4 у Магілёве, у якой знаходзіцца Статкевіч, стараецца яго поўнасцю ізаляваць: яму адмаўляюць у сустрэчы з праваслаўным святаром, карэспандэнцыя блакіруецца, пасылкі, газеты і брашуры не даходзяць.
У сваім звароце Мігальскі падкрэсліў, што такія дзеянні ў дачыненні да Статкевіча ён расцэньвае як наўмыснае імкненне ізаляваць зняволенага ад знешняга свету, «каб псіхалагічна яго зламаць, пазбавіць яго духоўнай падтрымкі і стварыць уражанне, што пра яго ўсе забыліся і пакінулі на волю лёсу».Еўрадэпутат падкрэсліў, што дзеянні кіраўніцтва турмы з’яўляюцца нічым іншым, як націскам, катаваннямі і жорсткім абыходжаннем, а, згодна з ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь Канвенцыяй супраць катаванняў, любыя формы катаванняў і жорсткага абыходжання ў турмах недапушчальныя.
Марак Мігальскі заклікаў спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да Мікалая Статкевіча і праінфармаваць яго, чаму адміністрацыя турмы № 4 у Магілёве ад праваслаўнага Вялікадня і да сённяшняга дня не дазволіла Статкевічу сустрэцца з праваслаўным святаром.
Варта зазначыць, што тыдзень таму офіс еўрадэпутата пачаў кампанію «Свабода x 2» — акцыю салідарнасці з двума беларускімі палітычнымі зняволенымі — Мікалаем Статкевічам і лідарам міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Дзмітрыем Дашкевічам.
У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года. Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, аднак 15 студзеня 2012 года быў пераведзены ў СІЗА ў Магілёве. Прычынай стаў афіцыйны дакумент адміністрацыі калоніі, згодна з якім асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да
Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які дагэтуль утрымліваецца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але Статкевіч катэгарычна адмаўляўся гэта зрабіць. Пасля такіх адмоў націск на палітзняволенага ўзмацніўся.





