У суботу, 10 лістапада, шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen правядзе акцыю «Плюшавы
Адрасатамі-атрымальнікамі з’яўляюцца беларускія дзяржчыноўнікі і палітыкі з «чорнага спісу» ЕС.
— Калі 800 шведскіх мішак летам «заляцелі» у Беларусь, Лукашэнка быў раз’юшаны і папракаў у тым, што яны незаконна перасеклі мяжу дзяржавы. Іх затрымлівалі і вазілі ў аддзяленні міліцыі. Таму
мы збіраемся даслаць мішак ў бандэролях, але зноў — з патрабаваннямі выканання правоў чалавека, асабліва свабоды сходаў і асацыяцый, проста Лукашэнку і яго сябрам, —кажа Марцін Угла, старшыня Östgruppen. — У Швецыі летняя акцыя выклікала даволі шмат крытыкі, а ў Беларусі яна была сустрэтая пазітыўна многімі актывістамі.
Мы сваёй акцыяй хочам выказаць сваю падтрымку беларусам, якія працуюць на дэмакратызацыю сваёй краіны.
Акцыя будзе праводзіцца ў з цэнтры Стакгольма 10 лістапада, пачатак у 12:00. Удзельнікі прывязуць з сабой мішак, а арганізатары дадуць ім адрасы атрымальнікаў з Беларусі.





