Такую карціну з сапраўднай купюрай нядаўна стварыў і змясціў у сваім блогу мастак і пісьменнік Адам Глобус. «На маю думку, у сённяшняй Беларусі палітыка звялася выключна да пакланення грашам. Таму я доўга шукаў вобраз, каб увасобіць гэтую думку, і вось знайшоў», — кажа аўтар.





