7 лістапада ў Заслаўі зладзілі праваслаўны кірмаш.
7 лістапада ў Заслаўі зладзілі праваслаўны кірмаш.
7 лістапада ў Заслаўі зладзілі праваслаўны кірмаш.
7 лістапада ў Заслаўі зладзілі праваслаўны кірмаш.
7 лістапада ў Заслаўі зладзілі праваслаўны кірмаш.
Супольная малітва.
Супольная малітва.
Супольная малітва.
На выставе.
На выставе.
На выставе.
На выставе.
На выставе.
Каля помніка Леніну 7 лістапада не было ні людзей, ні кветак.
Пакуль у Мінску да помніка Леніну зганялі школьнікаў і студэнтаў, у Заслаўі зладзілі духоўна-асветніцкую выставу-кірмаш «Сям’я. Яднанне. Айчына».
Праваслаўны кірмаш адчыніўся каля заслаўскага Дома культуры «Світанак». Раніцай 7 лістапада тут сабралася каля сотні чалавек. Прагучала супольная малітва. На адкрыцці прысутнічала кіраўніцтва гарвыканкама, які з’яўляецца адным з арганізатараў кірмашу.
Побач з ДК размясціўся гандлёвы павільён. Акрамя традыцыйных для праваслаўных кірмашоў літаратуры і сувеніраў, тут можна было азнаёміцца з копіямі выявай крыжа Еўфрасінні Полацкай і копіяй Слуцкага Евангелля.
Сярод рэлігійных календароў на вочы трапляе плакат са здымкамі сям’і Раманавых, для якіх кастрычніцкі пераварот 1917 года стаў фатальным.
На стэндзе з DVD-дыскамі трапляюцца не толькі фільмы рэлігійнага характару, але і мультзборнікі «Ну, пачакай!» і «Смяшарыкі».
На ўваходзе ў царкву Праабражэння Гасподняга (былы Кальвінскі збор) чырвона-зялёная афіша запрашае на праваслаўны кірмаш. У царкве сёння таксама людна. А вось каля помніка Леніну, што стаіць каля гарвыканкама, ніякіх праяваў камуністычнага свята — ні кветак, ні людзей.





