Пасольства Літвы ў Мінску перадало ноту пратэсту Міністэрству замежных спраў Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам на тэрыторыі літоўскай амбасады ў Мінску, куды ўвечары 6 лістапада былі закінутыя бутэлькі з запальнай сумессю. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на літоўскі тэлеканал LRT.

Прэс-служба літоўскага замежнапалітычнага ведамства, са свайго боку, адзначае, што "ў Міністэрства замежных спраў будзе выкліканы кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі, ад якога запатрабуюць, каб Беларусь як бок, які прымае гарантавала ажыццяўленне палажэнняў Венскай канвенцыі аб бяспецы дыпламатычных прадстаўніцтваў,
а адказныя беларускія ведамствы неадкладна прынялі належныя меры па выяўленні вінаватых атакі і прыцягненню іх да адказнасці".

МЗС Літвы гатовы супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі Беларусі, каб з дапамогай літоўскіх экспертаў вінаватыя былі выяўленыя як мага хутчэй. Аб нападзе на амбасаду інфармаваныя адказныя ведамствы Літвы, якія ў рамках сваёй адказнасці прымуць адпаведныя меры па ўзмацненні бяспекі дыппрадстаўніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?