Магіла Тодара Мінкава.
Мінкаў з вучнямі (1880-я).
Закінутую магілу вялікага балгарскага асветніка і педагога XIX стагоддзя Тодара (Фёдара Мікалаевіча) Мінкава знайшлі на могілках горада Драгічын Брэсцкай вобласці. Месца пахавання Мінкава знайшлі беларускі тэлевядучы, гісторык і пісьменнік Вячаслаў Бандарэнка і яго жонка, журналістка і пісьменніца Кацярына Частнова.
Спачатку яны сваімі сіламі прывялі пахаванне ў парадак, затым паведамілі пра знаходку ў пасольства Балгарыі ў Беларусі.
Часовы павераны ў справах Балгарыі ў Беларусі Івайла Іванаў выказаў сваю ўдзячнасць Вячаславу Бандарэнку і Кацярыне Частновай. Паводле яго словаў,
балгарскі бок зацікаўлены ў пераносе парэшткаў Тодара Мінкава на Радзіму, у пантэон дзеячоў нацыянальнага Адраджэння.
Гэтую ідэю падтрымаў таксама дырэктар Рэгіянальнага гістарычнага музея горадзе Русе (Балгарыя) Мікалай Ненаў.
Цікава, што ў Балгарыі нават спецыялісты не ведалі падрабязнасцяў пра месца пахавання свайго земляка.
«Мы падарожнічалі па Палессі. У Драгічыне апынуліся рана раніцай.
Нашую ўвагу прыцягнулі старадаўнія могілкі, размешчаныя ў самым цэнтры горада. Убачыўшы велізарны павалены на зямлю помнік з чорнага граніту, падышлі паглядзець, чыя гэта магіла», —гаворыць Вячаслаў Бандарэнка.
«Надпіс „Фёдар Мікалаевіч Мінкаў“ нас здзівіў: спалучэнне „Фёдар Мінкаў“ гучыць вельмі
«Мы вырашылі высветліць, ці дакладная наша здагадка. І выявілася, што мы не памыліліся — Фёдар (
Асноўны заслугай Тодара Мінкава з’яўляецца стварэнне ўнікальнай навучальнай установы — Паўднёваславянскага пансіёну, які дзейнічаў у Беларусі з 1893 па 1906 гады. З усёй Балгарыі бацькі прывозілі туды сыноў, каб хлопчыкі атрымалі пачатковую адукацыю.
«Яго прызваннем было настаўніцтва. Але ён быў і публіцыстам, і дабрачынцам, і грамадскім дзеячам.
У Беларусі Мінкаў правёў 14 гадоў, і ўвесь гэты час быў ганаровым міравым суддзём.А гэта значыць, што ён карыстаўся вялікім аўтарытэтам і быў знаны, як справядлівы і бескарыслівы чалавек. Беларусь была для Мінкавых другім домам. Тут аселі дзеці Фёдара Мікалаевіча — сын, дочкі, тут нарадзіўся ягоны ўнук», — адзначыў Вячаслаў Бандарэнка.
«Старажылы і цяпер памятаюць пра іх. А вось стан магілы Мінкава нас уразіў.
Стэла, што вянчала помнік, паваленая на зямлю, вакол высокая трава, хмызняк. Відаць, што магіла закінута ўжо даўно», —распавяла Кацярына Частнова.
Цяпер пры садзейнічанні Драгічынскага раённага выканаўчага камітэту распачата добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол пахавання Фёдара Мінкава.А Драгічынскі
* * *
Тодар Мінкаў нарадзіўся 2 студзеня 1830 года ў Рушчуку (Асманская імперыя, цяпер горад Русе ў Балгарыі). У юнацтве добраахвотнікам уступіў у расійскую армію, удзельнічаў у абароне Севастопаля 1855 года, падчас якой быў паранены.
У 1863 годзе перасяліўся ў Расійскую імперыю, дзе стварыў унікальную навучальную ўстанову — Паўднёваславянскі пансіён, з якога выйшлі многія дзеячы палітычнай і культурнай эліты Балгарыі. Балгарскія юнакі рыхтаваліся там да паступлення ў кадэцкія корпусы. За сваю дзейнасць славянскі педагог быў узнагароджаны сямю расійскімі і двума балгарскімі ордэнамі. Памёр ён у Ровінах 15 сакавіка 1906. Цяпер яго імя ў Балгарыі носяць вуліцы і школы.1880–1910 -х, такія як класік літаратуры Алека Канстанцінаў, прэм’ер-міністр Аляксандр Малінаў, заснавальнік балгарскай оперы КанстанцінМіхайлаў-Стоян .Ад 1893 пансіён дзейнічаў у маёнтку Фёдара Мінкава Ровіны недалёка ад Драгічына





