Мікалай Суэцін. «Кастрычнік. Чырвоны супрэматызм», 1918.
«Ачышчальны віхор рэвалюцыі змёў усе перашкоды!»
Марк Шагал
Калі быў малы — з аслодаю разглядаў антырасейскі плакат Цэслера і Войчанкі, на якім дзвюхгаловы
Дваццаць гадоў таму, дзесяць гадоў таму, ды нават пару гадоў таму я кпіў з дзяржаўнага свята РБ — Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года… Стаўленне да гэтае падзеі было неадназначным і ў саміх уладаў, што гэтае свята захавалі.
Можна, вядома, адкінуць дэталі пра штурмы, залпы, натоўпы, назвы і будзем мець, у выніку — каласальны гістарычны пераварот, што пацягнуў за сабою ланцуг глабальных падзеяў, у выніку якіх распалася Расейская імперыя, здабылі незалежнасць Фінлядыя і Польшча, краіны Балтыі, а ўрэшце, праз 74 гады, прайшоўшы стадыю сацялістычных эксперыментаў, і Беларусь…
Чытаю ў «Дзённіку» Рушчыца запіс, зроблены вось такім пахмурным лістападаўскім днём, у глухім тады куточку на ўскрайку Налібоцкае пушчы, у Багданаве: «Вядзецца пра стварэнне магутнае Беларускае дзяржавы (…) Бедная Расея! Усе выракаюцца яе
Тая рэвалюцыя спарадзіла і вялікае мастацтва. Перакананы — феномен Віцебска, узлёты Шагала, які багоміў тую рэвалюцыйную віхуру да конца дзён, і Малевіча былі б немагчымыя…
Зрэшты, як шмат што іншае… Можна не святкаваць, а вось адзначыць варта.





