Першым ляўрэатам узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага стаў Алесь Госьцеў. Ён адзначаны за важкі ўклад у вывучэньне гісторыі Горадні, папулярызацыю ведаў пра яе мінулае, а таксама за пэдагагічную дзейнасьць па разьвіцьці краязнаўства.

Гэта зазначыў адзін з заснавальнікаў узнагароды доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Другім узнагароджаным стала гісторык Тацяна Касатая.
Яна атрымала дыплём прэміі Ядкоўскага за актыўную пазыцыю ў абароне гісторыка-культурнай спадчыны гораду.

Уручэньне адбылося падчас навуковай канфэрэнцыі «Гарадзенскі палімпсэст», якая адбылася ў памяшканьні Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні 3–4 лістапада.

Юзаф Ядкоўскі — гісторык і архэоляг, які працаваў у Горадні ў міжваенны час.
Ён напісаў кнігу пра горад, яго архітэктуру, праводзіў раскопкі на дзядзінцы Старога замка і заснаваў музэйны збор, які сёньня разьмяшчаецца ў двух былых каралеўскіх замках. Стварэньне ўзнагароды яго імя для падтрымкі дасьледнікаў Горадні — грамадзкая ініцыятыва, пакліканая гэтай восеньню.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?