Літоўская кампанія Arvi плануе рэалізаваць у Лідскім раёне два інвестыцыйныя праекты. Пра гэта паведамілі ў мясцовым выканкаме.

Адзін з іх звязаны з мадэрнізацыяй «Лідскага ветсанутыльзавода».

Кампанія мае намер пабудаваць, па сутнасці, новае прадпрыемства па перапрацоўцы другаснай сыравіны (адходаў ад перапрацоўкі мясной прадукцыі, памершых жывёл).
Паколькі прадпрыемства плануецца пабудаваць больш магутнае, таму ўзнікла пытанне з забеспячэннем сыравінай. Мяркуецца, што ў зону абслугоўвання, акрамя Гродзенскай вобласці, будуць уключаны Віцебская і Мінская вобласці, якія не маюць такіх вытворчасцей.
Другі праект звязаны з ўзвядзеннем комплексу па вытворчасці мяса індычкі.
Беларускія спецыялісты ўжо пабывалі на прадпрыемстве па вырошчванню індычкі і перапрацоўцы мяса ў Марыямпалі, дзе знаходзіцца комплекс Arvi, і ацанілі новыя тэхналогіі. Прадпрыемства ў Беларусі не будзе дакладнай копіяй літоўскага, яно будзе адаптавана да мясцовых умоў і разлічана на вытворчасць 7 тысяч тон мяса індычкі ў год.

Група Arvi аб’ядноўвае больш за 20 кампаній, якія працуюць у сельскагаспадарчым сектары. Яе ўладальнікам з’яўляецца Відмантас Кучынскас. Ён займае, па версіі Ekonomika.lt, у топ-100 самых багатых бізнэсоўцаў Літвы 11-е месца. Асноўны яго бізнэс у Беларусі звязаны з пастаўкамі праз сваю даччыную кампанію Baltkalis хлорыстага калія і тэхнічнай солі ў краіны Балтыі. Некалькі гадоў таму Кучынскас хацеў стварыць з «Беларуськаліем» СП па вытворчасці складаных угнаенняў. Але ўрад Беларусі пасля доўгіх роздумаў адмовіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?