Выпадковага турыста, які ў будні дзень збочыць з трасы Мінск–Віцебск за пятнаццаць кіламетраў ад сталіцы, здзівіць колькасць аўтамабіляў ДАІ на ўездзе ў Астрашыцкі Гарадок. На пляцоўцы непадалёк ад мемарыяльнага танка знаходзіцца імправізаваны «пункт пропуску». Праваахоўнікі правяраюць дакументы ў кіроўцаў аўто з немясцовымі нумарамі і на ўсялякі выпадак пытаюцца, як іх занесла ў Астрашыцкі Гарадок.

Школа - галоўны прыцягальны аб'ект Астрашыцкага Гарадка

Школа - галоўны прыцягальны аб'ект Астрашыцкага Гарадка

Унутраны дворык

Унутраны дворык

Каля школы - вялікі спорткомплекс

Каля школы - вялікі спорткомплекс

Яшчэ і басейн

Яшчэ і басейн

Нізенькі выканкам і высокая школа

Нізенькі выканкам і высокая школа

Мясцовае СТА

Мясцовае СТА

Вытворчасць на ўездзе ў Асташыцкі Гарадок

Вытворчасць на ўездзе ў Асташыцкі Гарадок

Мэблевая фабрыка

Мэблевая фабрыка

Цэнтр рэабілітацыі для дзяцей з усёй краіны

Цэнтр рэабілітацыі для дзяцей з усёй краіны

Прырода тут прыгожая

Прырода тут прыгожая

Адна з шматлікіх крамаў мястэчка

Адна з шматлікіх крамаў мястэчка

Праз дарогу - яшчэ адна

Праз дарогу - яшчэ адна

Аўтадром таксама блізка ад школы

Аўтадром таксама блізка ад школы

Стары шматпавярховік...

Стары шматпавярховік...

...і новапабудаваны

...і новапабудаваны

Сімпатычнае графіці

Сімпатычнае графіці

У будні дзень непадалёку ад танка можна знайсці некалькі патрулёў ДАІ

У будні дзень непадалёку ад танка можна знайсці некалькі патрулёў ДАІ

За калючым дротам

Прычына павышанай бяспекі — месца вучобы трэцяга сына кіраўніка дзяржавы. Коля Лукашэнка летась пайшоў у першы клас мясцовай школы.

Калі яго не перавядуць у іншую навучальную ўстанову, жыхарам Астрашыцкага Гарадка давядзецца жыць па «Колевым графіку» яшчэ дзесяць гадоў.

Гэта азначае штодзённае ранішняе і вячэрняе перакрыванне трасы, калі па ёй пралятае картэж з мігалкамі, які вязе Колю на заняткі з Драздоў.
Дарэчы, рэзідэнцыя ёсць і ў самім Астрашыцкім Гарадку.
У савецкія часы яна была добра абароненым лецішчам маршала Цімашэнкі, здольным вытрымаць ядзерны ўдар. У 1990-я будынак прыглянуўся Кіраўніцтву справамі прэзідэнта. Пасля рэканструкцыі «Азёрны» абзавёўся трохметровым плотам з калючым дротам і камерамі відэаназірання. Цяпер у рэзідэнцыю часам пускаюць дзяцей з мясцовай школы для заняткаў спортам.

Хакейная школа

Астрашыцка-­гарадоцкая агульнаадукацыйная школа — галоўнае, чым ганарацца жыхары.
Басейн, гумаванае футбольнае поле з трыбунамі, заняткі конным спортам… У ёй ёсць спецыялізаваныя хакейныя класы, дзе вучацца дзіцячыя зборныя Беларусі 1995—1998 гадоў нара¬джэння. Спартыўны ўхіл школы навідавоку, хоць моцнымі бакамі паказальнай школы лічацца яшчэ матэматыка і замежныя мовы.
Школа адпавядае статусу свайго самага вядомага вучня, таму бацькі не надта хвалююцца пра арганізацыю навучальнага працэсу — усё зроблена на найвышэйшым узроўні.

Аднак расказваць пра гэта жыхары Астрашыцкага Гарадка не любяць — ці то пасля настойлівых парадаў на бацькоўскіх сходах, ці то з імкнення да ўнутранай бяспекі. На любыя пытанні ў адказ чуецца ўстаноўка: дзеці вучацца, усё добра, няма пра што размаўляць.

Зрэшты, і знайсці ў цэнтры населенага пункта мясцовых жыхароў надзвычай складана. Каго ні сустрэнеш — усе мінскія. Адна маладая сям’я заехала праведаць бацькоў, іншая кампанія маладзёнаў рушыла ў госці да сябра…

Сэрвіс «па-гарадскому»

Трохпавярховая школа зна­ходзіцца ў самым цэнтры аграгарадка, побач з аднапавярховым сельсаветам і пунктам аховы правапарадку. Уздоўж суседняй вуліцы некалькі крамаў. У той, што належыць райспажыўкааперацыі, паветра гэткае самае, як у любой вясковай краме. У прыватнай «Эгідзе» атмасфера іншая ды і асартымент больш разнастайны. Дарэчы, ёсць у мястэчку і фірменная крама Мінскай птушкафабрыкі.

Банк, аптэка, аддзяленне сувязі, Дом быту і дзве крамы прамтавараў — усе гэтыя хароствы гарадскога жыцця ўласцівыя і Астрашыцкаму Гарадку.

Большасць тэрыторыі мястэчка займаюць вясковыя хаты, аднак ёсць і некалькі пяціпавярховікаў.

Што да аховы здароўя, то да рэканструкцыі школы галоўным сацыяльным аб’ектам мястэчка была Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі. Дзяцей з усёй краіны адпраўляць сюды аднаўляць здароўе. Ёсць і якая-ніякая амбулаторыя. Для сур’ёзных абследаванняў трэба ехаць за некалькі кіламетраў у Бараўляны.

Права на працу

Сярэдні кошт жылля ў вясковых населеных пунктах вылічыць складана. Звернемся да канкрэтных аб’яваў. Напрыклад, недабудаваны двухпавярховы катэдж на 200 кв.м. прадаецца за $100 тысяч, а хата з водаправодам на вуліцы і трыма адрынамі каля сажалкі за $26 тысяч.

А вось цэны на кватэры зусім мінскія. Двухпакаёўка каштуе ажно $95 тысяч — амаль $1500 за квадратны метр.

Зрэшты, па словах мясцовых жыхароў, нерухомасць у Астрашыцкім Гарадку хоць і купляюць, але жыць стала сюды не едуць. Летняе лецішча — і не больш за тое.

Што да працоўных месцаў, то з гэтым глабальных праблемаў няма. Калі паглядзець на спадарожнікавую мапу Астрашыцкага Гарадка, на ўездзе ў мястэчка выразна бачная сіняя пляма. Гэта металаапрацоўчае прадпрыемства «АМТ Інжынірынг». Ёсць і мэблевая фабрыка «Усход», і ўжо названае СТА… Ну і пад бокам ёсць Мінск з яго разнастайнасцю. Большасць жыхароў аграгарадка ўсё ж працуе ў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?