10 лістапада ў
Новы праект, арганізатарамі якога выступілі ТАА «Берын арт менеджмент», Міністэрства культуры і нацыянальны
У дзействе возьмуць удзел больш як 170 артыстаў, а таксама 15 творчых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Ірландыі. Сярод іх — сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра,
Як паведаміў прадзюсар Максім Берын, сярод ганаровых гасцей балю — народныя артысты Беларусі Аляксандр Яфрэмаў, Вольга Гайко і Віктар Манаеў, народныя артысты Расіі Станіслаў Гаварухін і Дзмітрый Харацьян, заслужаная артыстка Расіі Анастасія Валачкова, якая прыедзе ў Нясвіж са сваім балетам.
Сустракаць гасцей балю разам з вядучымі Алінай Краўцовай (Беларусь) і Маратам Башаравым (Расія) будуць пераможцы конкурсаў «Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова і «Міс свету — 2003» актрыса Разана Дэвідсан, дачка папулярнага спевака Крыса дэ Бурга.
Паводле слоў Берына, ноччу адбудзецца дабрачынны аўкцыён па зборы сродкаў на аднаўленне помніка
Намеснік дырэктара
Вольга Хіжынкова падзялілася, што ёй баль бачыцца таямнічым, сакральным вандраваннем у часе, у выніку якога «адродзіцца гістарычны помнік, у якім пісаўся летапіс нашай дзяржавы».
Першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі запэўніў, што кошт білетаў на баль будзе «прымальным пры цяперашніх зарплатах». У той жа час ён заўважыў, што «гэта баль, на які трэба патраціцца і падрыхтавацца да яго сур’ёзна — туды ў джынсах і красоўках не прыйдзеш».





