У загадкавых забойствах хатніх жывёл у Старобіне падазраюць бадзяжных сабак і драпежных жывёл. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік начальніка РАУС Салігорскага раёна Віталь Сіротка.

Паводле яго слоў, мясцовы жыхар бачыў, як бяздомны сабака выбягаў з аднаго з двароў пасёлка, пасля чаго там былі знойдзеныя тушы забітых птушак. Для выключэння гэтай версіі ў населеным пункце пачалі адлоўліваць бяздомных сабак.

Таксама разглядаецца і іншая прычына гібелі хатніх жывёл, якія могуць быць лёгкай здабычай для драпежных звяроў. Па-ранейшаму застаецца загадкай спосаб расправы з жыўнасцю: тушы са слядамі укусаў застаюцца некранутымі. Ахвярамі невядомага звера становяцца куры, гусі, качкі, трусы.

«Для аналізу акалічнасцяў прыцягнуты прыродаахоўныя ведамствы, вывучаюцца следавыя карціны. Штодня ўчастковыя міліцыянты абыходзяць двары. Дапамагаюць таксама паляўнічыя і ляснічыя», — сказаў суразмоўца.

Намеснік начальніка РАУС мяркуе, што начное дзяжурства не прынясе ніякіх вынікаў.

«Істота, забівае хатніх птушак, паводзіць сябе вельмі асцярожна і адчувае набліжэнне людзей, а святло ліхтароў яго палохае», — адзначыў ён.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?