У СААТ «Камунарка» і СП ААТ «Спартак» змянілася кіраўніцтва.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні развіцця кандытарскай галіны 12 кастрычніка запатрабаваў змяніць кіраўнікоў гэтых двух кандытарскіх прадпрыемстваў.

Як паведамілі ў «Белдзяржхарчпраме», на пасаду генеральнага дырэктара «Камунаркі» прызначаны былы старшыня канцэрна Іван Данчанка.
Абавязкі старшыні «Белдзяржхарчпрама» зараз выконвае першы намеснік старшыні канцэрна Генрых Чарняк.
СП ААТ «Спартак» узначаліў Алег Жыдкоў, які раней займаў пасаду кіраўніка справамі Гомельскага гарвыканкама.

Нагадаем, 12 кастрычніка на нарадзе Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў сітуацыю ў кандытарскай галіне, загадаў ліквідаваць назіральныя рады на СП ААТ «Спартак» і ў СААТ «Камунарка» і вярнуць прадпрыемствы дзяржаве.

«На працягу кастрычніка закрыць праблему па ўсім прадпрыемствам, якія калісьці былі прыватызаваныя, раздадзеныя і іншае. Усе яны павінны быць дзяржаўнымі прадпрыемствамі!» — заявіў Лукашэнка.

Ён распарадзіўся звольніць старшыняў «Белдзяржхарчпрама» і дырэктараў «Спартака» і «Камунаркі». Апошніх Лукашэнка запатрабаваў накіраваць на іншыя прадпрыемствы галіны.

«Дайце ім працу на працягу гэтага месяца — і мне на кантроль. Як яны працуюць на іншым прадпрыемстве — дакладваць кожны месяц. Добра спрацуюць — не пакрыўдзім, будуць працаваць і далей,
— сказаў ён. — А на прадпрыемствы накіруйце сваіх людзей. І галавой будзеце адказваць за гэтыя прадпрыемствы».

Кіраўніка канцэрна Данчанка «Белдзяржхарчпрам» ён прапанаваў адправіць на «Камунарку» — «няхай навядзе парадак і пакажа, як працаваць». «Вось і ўсё. Якія тут праблемы? Давайце так зробім», — сказаў Лукашэнка.

Так і сталася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?