Амаль дзве гадзіны псіхолагу МНС прыйшлося адгаворваць невядомага мужчыну ад скачка з трубы вышынёй 105 метраў у Магілёве.

Гэта здарылася вечарам 13 кастрычніка. У 20.36 да ратавальнікаў паступіла інфармацыя, што невядомы мае намер скокнуць з неэксплутаванай трубы на тэрыторыі ААТ «Завод штучнага валакна».

У 23.59, пасля пераконвання псіхолага, мужчына спусціўся на зямлю і ўцёк. Яго асоба міліцыі ўстанавіць не атрымалася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?