Маркетынгавы правал Беларускай федэрацыі футбола прывёў да таго, што сайты куплі-продажу перапоўненыя аб'явамі ад ахвотных прадаць білеты на сённяшні футбольны матч Беларусь-Іспанія.
Нехта набываў звышдарагія білеты, спадзяючыся на ўдалы перапродаж, а нехта ўвогуле атрымаў квіткі на працы задарма.

Напрыклад, білеты ў цэнтральныя сектары стадыёна за тры гадзіны да пачатку гульні можна набыць па 120-150 тысяч рублёў пры іх намінальным кошце 480 тысяч рублёў. Па гэтым жа білеце праз некалькі дзён можна наведаць гульню Беларусь-Грузія.

Білеты за варотамі ўжо прадаюцца па 50 тысяч рублёў пры іх намінальным кошце ад 210 тысяч рублёў.

З кожнай гадзінай білеты таннеюць яшчэ больш. Хутчэй за ўсё, перад самім стадыёнам іх можна будзе набыць за 20-30 тысяч рублёў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?