Выкладчык адной са сталічных школ прызнаўся, што на сходзе настаўнікаў абавязалі выкупіць некалькі квіткоў на матч кваліфікацыі ЧС-2014 Беларусь — Іспанія (Цана квітка ад 210 тыс. да 360 тыс. рублёў).

— Сёння на сходзе педкалектыву нас, настаўнікаў, абавязалі выкупіць пяць квіткоў на матч Беларусь — Іспанія.

— А хто вам перашкаджаў адмовіцца?

— Баюся, тады мне адмовілі б у падаўжэнні кантракту.

Таксама паведамляецца, што падобнага роду выпадкі зафіксаваныя ў банках, воінскіх частках, на прадпрыемствах і нават у оперным тэатры, дзе квіткі на матч распаўсюджваліся бясплатна.

Нешта падобнае адбылося ў адной з мінскіх паліклінік — галоўнага ўрача абавязалі да канца месяца аплаціць кошт чатырох квіткоў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?