У Карлавых Варах на захадзе Чэхіі мясцовыя ўлады пастанавілі назваць цэнтральны парк імем забітай у Маскве ў 2006 годзе расійскай журналісткі Анны Паліткоўскай.
Ініцыятарам прысуджэння парку імя Паліткоўскай стала вядомая чэшская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у бядзе». Адзін з кіраўнікоў гэтай арганізацыі Марэк Свобада заявіў, што сённяшняя падзея дэманструе падтрымку чэшскім грамадствам вальнадумства і ідэалаў абароны правоў чалавека.





