Пасля фінальнага свістка "Дынама" радавалася такЖ, нібы перамагло.
У матчы2-га тура групавога раўнду гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» на сваёй пляцоўцы згуляла ўнічыю з «Заграбам» 27:27 (першы тайм 14:11).
Матч прайшоў у мінскім Палацы спорту.
Нагадаем, што ў першым туры «Дынама» прайграла на выездзе «Фюхсэ» з Берліна 25:29.
Наступны матч «Дынама» правядзе ў гасцях супраць «Барселоны» (13 кастрычніка).
18 кастрычніка — гульня ў Мінску з венгерскім «Пікам» (18:30), 15 лістапада — са швейцарскім «Кадэтэнам».
У плэй-оф выходзяць чатыры каманды.





