Свой учынак таксіст, які папрасіў не называць сваё імя, тлумачыць «ідыёцкім патрыятызмам». За БАТЭ ён ніколі не заўзеў, а стаўкі ў букмекерскіх канторах калі і рабіў раней, дык вельмі рэдка, за кампанію:
«Дзесяць сяброў ставілі супраць БАТЭ. І мяне спрабавалі пераканаць. Не ведаю, што мяне тузанула… Я, можа, і не паставіў бы ні першы і ні другі раз. Але яны ўсе казалі: „Не трэба! Не трэба! Не трэба!“ Проста на злосць ім зрабіў стаўку».
У выніку сябры засталіся ні з чым, а таксіст атрымаў салідны выйгрыш. Першыя 5 мільёнаў ён паставіў з каэфіцыентам 8,5. Гэта значыць, за кожны мільён атрымаў па 8,5 мільёна!Што праўда, калі букмекеры даведаліся на вынік матча «Ліль» — БАТЭ, каэфіцыенты сталі больш сціплымі.
Таксіст: «Нехта кажа, што гэта ім пашанцавала. Але хто ж яго ведае: пашанцавала ці гэта яны проста выклаліся, як мае быць? Таму на матч з „Лілем“ каэфіцыент быў 8,5, а зараз, на гульню з „Баварыяй“, 7,3 быў каэфіцыент».
2 кастрычніка таксіст нават футбол не глядзеў — працаваў у горадзе.
Букмекеры называюць выпадак героя нашага сюжэта выключэннем. У канторы
Супрацоўніца
100 тысяч рублёў на перамогу БАТЭ паставілі… у Барысаве! Такія ж стаўкі рабілі ў Магілёве.
На БАТЭ прыйшлося прыкладна 40% ставак, зробленых на матч барысаўскага клуба з «Баварыяй», паведамілі ў букмекерскай канторы «Алімп»:
«Большасць усё ж такі ставіла на „Баварыю“. Прыкладна 60% ставак было на яе. На перамогу „Баварыі“, на перамогу з форай [розніца больш чым у адзін мяч. — Еўрарадыё], з улікам дадатковага выніку (перамога „Баварыі“ ці нічыя). 40% аналагічных ставак — на БАТЭ».
Цікава, што пасля першага гола ў вароты баварцаў у перамогу БАТЭ паверылі нават букмекеры. Каэфіцыент з 1 да 12 змяніўся на 1 да 3! Прыкладна з такім жа каэфіцыентам працягнулі прымаць стаўкі на перамогу «Баварыі».





