Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка сёння выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Кітая па тэнісе (прызавы фонд $ 4 млн. 828 тыс.).
У 1/8 фіналу яна сёння выйграла ў расіянкі Алены Веснінай — 6:3, 6:3.
У наступным коле беларуска сустрэнецца са швейцарскай тэнісісткай Рамінай Апрандзі.





