У найбліжэйшыя гадзіны ўрад Турцыі можа звярнуцца да парламента, каб атрымаць дазвол на правядзенне ваеннай аперацыі
«Турцыя ніколі не пакіне без адказу такія правакацыі сірыйскага рэжыму, накіраваныя на падрыў нашай нацыянальнай бяспекі», — падкрэслілі улады краіны.
Напярэдадні ў выніку абстрэлу з сірыйскай тэрыторыі вёскі Акчакале на поўдні Турцыі загінулі пяцёра турэцкіх грамадзян. Сярод загінулых была жанчына і трое яе дзяцей.
У адказ Турцыя ўпершыню за ўсе 18 месяцаў сірыйскага канфлікту адкрыла агонь па тэрыторыі Сірыі.
Тым часам у Брусэлі па патрабаванні Турцыі было склікана экстраннае пасяджэнне Рады НАТО.





