У пасёлку Сенніца Мінскага раёна 4 кастрычніка Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразь» правядзе прыродаахоўную акцыю па падтрымцы папуляцыі кажаноў, якія жывуць паблізу населеных пунктаў.
Як паведаміў каардынатар акцыі Руслан Шайкін, яна арганізавана пры падтрымцы Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і прымеркавана да Міжнароднага дня абароны жывёл, які адзначаецца ў гэты дзень.
Адной з праблем іх існавання з’яўляецца недахоп натуральных сховішчаў: дуплаватыя дрэвы, якія рыжыя вячэрніцы выбіраюць для жылля, паўсюдна высякаюцца. Мяркуецца, што будаўніцтва некалькіх дзясяткаў домікаў для кажаноў будзе спрыяць захаванню іх папуляцыі ў Мінскім раёне. Частка домікаў будзе развешана на тэрыторыі Цэнтра турызму і краязнаўства, частка — паблізу школ, навучэнцы якіх возьмуць удзел у акцыі.Паводле слоў Шайкіна, падчас акцыі старшакласнікі школ Мінскага раёна возьмуць удзел у вырабе домікаў для кажаноў — рудых вячэрніц.
Як адзначыў Шайкін, рудыя вячэрніцы не занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, аднак на тэрыторыі еўрапейскага кантынента ўсе кажаны знаходзяцца пад аховай.
Ён разлічвае, што праца па захаванні папуляцыі кажаноў у Мінскім раёне будзе працягнута. Спецыялісты маюць намер адсачыць, наколькі домікі запатрабаваныя рукакрылымі.Шайкін адзначыў, што ў Беларусі такая акцыя ў падтрымку кажаноў праводзіцца ўпершыню.





