Дзік ударыўся ў дзверы кіроўцы.
Гэтыя пашкоджанні аўто атрымала ад удару ў раздзяляльную агароджу.
Як паведаміў «Intex-press» начальнік АДАІ Баранавіцкага РАУС Андрэй Кучура, двое жыхароў Гомеля ехалі на аўтамабілі «Форд-Ка» у бок Брэста, калі раптам злева направа ім напярэймы выбеглі двое дзікоў.
Адна жывёліна паспела праскочыць, а другая ўрэзалася проста ў дзверы кіроўцы. Ад удару малалітражку стала круціць на дарозе, а пасля выкінула на раздзяляльную агароджу.
У выніку ДТЗ дзік загінуў на месцы. 25-гадоваму кіроўцу і 27-гадоваму пасажыру аўто спатрэбілася дапамога медыкаў.





