Днём 30 верасня хлопчык з трыма дзецьмі-аднавяскоўцамі гуляў у закінутым доме.
Ён узяў дрот ад свяцільніка, зачапіў яго за цвік у бэльцы ды завязаў на шыі пятлю. Хлопчык спрабаваў пералезці з ложка на крэсла, але тое ўпала, і дзіця павісла ў пятлі.
Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, выкліканая на месца здарэння, правяла рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць хлопчыка не ўдалося.





