У Свянцянскім раёне Літвы памежнікі затрымалі групу нелегалаў, якая незаконна спрабавала трапіць у краіну з Беларусі. Гэта сямёра в’етнамцаў і адзін афганец. Іх суправаджаў грамадзянін Беларусі.
У нядзелю ўвечары супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы затрымалі групу ў балоцістай мясцовасці ў лесе за кіламетр ад мяжы з Беларуссю.
Затрыманыя не аказалі супраціву і не спрабавалі збегчы. У грамадзяніна Беларусі быў пашпарт, ён не хаваў, што з гэтымі мігрантамі незаконна перасёк мяжу і спрабаваў трапіць у Літву.Група вельмі рызыкавала, бо балота ў гэтым месцы вельмі небяспечнае.
У сувязі з незаконным перасячэннем мяжы распачата дасудовае расследаванне. Грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў СІЗА. Астатнія нелегалы ў панядзелак пасля абеду ўсё яшчэ знаходзіліся на памежнай заставе.





