«У гэтай пяцігодкі ў Беларусі найважнейшым прыярытэтам з’яўляюцца інавацыі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, паведамілапрэс-служба прэзідэнта.
Ён зазначыў: «Заўтрашні дзень Беларусі ў руках ініцыятыўных і мэтанакіраваных людзей, тых, хто хоча зрабіць жыццё лепшым і гатовы прыкласці для гэтага ўсе намаганні».
Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі вытворчага сектара. Лукашэнка асабліва адзначыў унёсак у развіццё айчыннага прыборабудавання адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг»,
Лукашэнка зазначыў, што ў Беларусі «зрабілі стаўку на эканоміку ведаў, а яна ў многім будуецца намаганнямі дальнабачных кіраўнікоў, таленавітых інжынераў, рацыяналізатараў і вынаходнікаў». У сувязі з гэтым прэзідэнт звярнуў увагу на поспехі работнікаў ЗАТ «Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння», дзе асвоены выпуск сучаснага
У ліку тых, каго сёння ўшаноўвалі, былі і ваеннаслужачыя. «Абарона Айчыны ва ўсе часы лічылася ганаровай місіяй. І ў нашы дні вы карыстаецеся заслужанай павагай і даверам грамадства, і людзі на вас спадзяюцца», — зазначыў Лукашэнка.
Лукашэнка ўзнагародзіў таксама групу спартсменаў і трэнераў: «Многія з вас заваявалі для сваёй краіны спартыўныя ўзнагароды на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню або выхавалі чэмпіёнаў, на рахунку якіх нямала рэкордаў».
Высокімі званнямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаныя некаторыя дзеячы мастацтва. Лукашэнка падкрэсліў: «У сённяшні няпросты час выключна важна, каб мастацтва схіляла да дабра і стварэння, зацвярджала маральныя каштоўнасці і пры гэтым ярка, праўдзіва расказвала пра сучаснікаў».





