25 верасня ў Браціславе адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 24-га спаборніцтва маладых вучоных, арганізаванага Еўрапейскай Камісіяй.
Малады беларускі вучоны Павал Літвінка раздзяліў трэцяе месца разам з удзельнікамі з Эстоніі і Літвы.
Ён прадставіў праект па распрацоўцы абсталявання і праграмнага забеспячэння для стварэння трохвымернай выявы. У спаборніцтве прымалі ўдзел 117 удзельнікаў з 36 краін ва ўзросце ад 14 да 21 года.





