Мінскае «Дынама» стартавала з паразы ў групавым турніры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. У нядзелю, 30 верасня, «Дынама» ў Берліне прайграла «Фюхсэ» 25:29 (13:13).

Найлепшымі ў беларусаў былі: Альман, Шэвальевіч — 5, Бабічаў, Нікуленкаў — па 4.

4 кастрычніка ў Мінску, у Палацы спорту, «Дынама» згуляе з заграбскай «Краацыяй». Пачатак гульні ў 19:30. Квіткі па 30 тыс. рублёў.

Супернікамі беларусаў у групавым турніры будуць таксама «Барселона», «Пік» (Венгрыя), «Кадэтэн» (Швейцарыя).

Каманды згуляюць у два колы (турнір скончыцца ў канцы лютага матчам з «Барселонай» у Мінску). У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?