У цэнтры Масквы, падчас руху вясельнага картэжа, госці пачалі стральбу па мінаках і аўтамабілях, якія спрабавалі іх абагнаць, перадаюць інфармагенцтвы.

Як паведамляецца, картэж з дарагіх іншамарак рухаўся па Ленінградскай шашы. Агрэсіўна настроеныя госці каўказскай нацыянальнасці адкрылі стральбу па аўтамабілях, якія спрабавалі абагнаць вясельны картэж, а таксама па мінаках. Іншыя ўдзельнікі дарожнага руху паведамілі пра інцыдэнт у паліцыю. Патруль, які прыбыў на месца здарэння, быў сустрэты агнём з траўматычнай зброі. Паліцыянты выклікалі падмацаванне. І толькі пасля ўмяшання спецназа картэж удалося заблакаваць і суцішыць разгарачаных гасцей з Дагестана.

Пасля здарэння люксавыя аўто і гасцей абшукалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?