1 кастрычніка ў Гродне адбудзецца прэзентацыя вынікаў міжнароднага даследчага праекта «Памяць пра вайну з лакальнай перспектывы».

Галоўныя тэмы даследавання — як усталёўвалася савецкая ўлада ў трох гарадах — Гродне, Растове-на-Доне і Харкаве. Як улады фармавалі памяць жыхароў гэтых трох гарадоў пра Другую Сусветную вайну.

Пачатак прэзентацыі а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзённага 48а-38.

У прэзентацыі возьме ўдзел даследчая каманда — Аляксей Ластоўскі (Інстытут «Палітычная сфера», Мінск-Вільня), Ірына Склокіна (Харкаўскі нацыянальны універсітэт, Украіна), Раман Хандожка (Данскі дзяржаўны ўніверсітэт, Расія).

Уваход на прэзентацыю вольны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0