Гэтай восенню для праходжання тэрміновай вайсковай службы прызавуць каля 9 тысяч чалавек. Яшчэ каля 2 тысяч хлопцаў пойдуць на службу ў рэзерве. Прызыў будзе зроблены з 15 да 30 лістапада, а ў рэзерв — з 22 да 23 лістапада.
Цікава, што ў «спіс хвароб», якія вызваляюць ад тэрміновай вайсковай службы, унесены змены.
У адпаведнасці з сумеснай пастановай Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 1 жніўня 2012 № 33/85, цяпер на адтэрміноўку не могуць разлічваць гіпертонікі і людзі, якія пакутуюць на скаліёз
Чаму было вырашана пайсці на гэты крок?
«Прыняць гэты дакумент дазволіла павышэнне магчымасцяў медыцынскіх установаў па дыягностыцы і лекаванні захворванняў», — кажуць у Міністэрстве абароны.





