Лукашызм, або Цёмнае царства. «Гэта фатаграфія без станоўчых персанажаў», — піша Пазняк.
Фронт — ты народу майго абуджэння. «Гэта наш народ. Гэта мы самыя. Любем жа гэты народ, ён вельмі харошы», — піша Пазняк.
Зянон Пазняк з любасцю піша пра «сацыяльныя» фота рыбакоў, рабочых, страйкоўцаў, бедакоў часоў Вялікай дэпрэсіі. І нібыта супрацьпастаўляе ім пошлы свет Галівуда і распуснага Парыжа.
«Начны Манмартр» аўтарства Брасаі.
Здымкі светлых жанчын пранізваюць альбом: партрэт «спадарыні Сафеі» Міхася Раманюка.
Здымкі светлых жанчын пранізваюць альбом: партрэт юнай каралевы Элізабэт ІІ аўтарства Юсуфа Карша.
Здымкі светлых жанчын пранізваюць альбом: партрэт Одры Хэпберн аўтарства Юсуфа Карша.
Einsatzgruppen. Стрэл у патыліцу. Пазняк публікуе шмат здымкаў часоў Другой сусветнай — для яго гэта кульмінацыя беларускай трагедыі.
Адзін з нямногіх каляровых у кнізе — партрэт Рыгора Барадуліна аўтарства Сяргея Шапрана.
«Нямаш, браткі, як Менск наш бяленькі». Менск. 1918.
Вільня Яна Булгака.
Зямля і вада. Эдвард Уэстан.
Магія здымка на вокладцы раскрываецца, калі кнігу раскласці так, каб бачыць абедзве старонкі вокладкі — першую і апошнюю.
Беручы ў рукі гэтую кнігу, я мусіла прыдушыць скепсіс, каб зазірнуць усярэдзіну. Колер вокладкі дакладна такі, як на памятных беларускіх шыльдах у Вільні, фундаваных Міністэрствам культуры хіба ў 1980–1990 — шэры мікашэвіцкі граніт, на якім нічога немагчыма прачытаць. На шэрым тле вокладкі выдзяляюцца далёкія дрэвы, хаты і сілуэт касцёла. Дрэвы, хаты, храм і снег — пералік роднага. Адкрыю вам таямніцу: кнігу трэба раскласці так, каб бачыць абедзве старонкі вокладкі — першую і апошнюю. Адкрыецца пейзаж — зімовы вечар у мястэчку Суботнікі. Калі не разгорнеце — магія здымка і, адпаведна, вокладкі ад вас схаваецца. Праўда, гэтую магію і так псуе нецікавы шрыфт. Ды і сама назва ніяк не прамовіла да майго ўяўлення. Я і так ведаю, што такое добрая фатаграфія, я яе бачыла — конь, які ляціць над вуліцай, не кранаючы зямлі, і ластаўка, якая стралой пралятае паміж дарогай і капытом.
Што жновага-добрага можа сказаць кніга пад такой ніякаватай назвай?
Выявілася, можа. Некалі ў НН быў выдатны кніжны
Альбом эсэ Пазняка пра добрую фатаграфію якраз і дае такі эфект страказінага вока. Карціна свету сабраная тут з позіркаў фотамастакоў розных краін і часоў.Сегменты, якія складваюцца ў адно і тут жа распадаюцца, стракацяць. Візуальнае свята, збольшага
Кніга мае каля 240 старонак і складаецца з 56 эсэ, прысвечаных аднаму або некалькім здымкам.
Два першыя эсэ — «Менск — сакавік 1918» і «Вільня Яна Булгака».
На здымку з Deutsche Bundesarchiv мы бачым пляц Волі ў сакавіку 1918, выгляд з акна гатэля «Еўропа». Гэта хранатопас БНР, і таму здымак выклікае трымценне. Кафедральны касцёл, пастой конак, мокрыя вуліцы, выразныя сілуэты дрэваў у імжы.
«Нямаш, браткі, як Менск наш бяленькі», — цытуе аўтар«Гэты Менск разбурылі рускія бальшавікі», — піша Пазняк. І згадвае эпапею абароны Верхняга горада ў 1960–1980. Тады група абаронцаў Верхняга горада спыніла бульдозер камунізму. Праўда, праз гады прыкаціў яшчэ больш брутальны бульдозер, і вы ўсе яго ведаеце. Ён папляжыў усё, што выбівалася з эстэтыкі казармы, турмы, шматпавярховіка, калгасу.Дуніна-Марцінкевіча . Цяпер, браткі, няма ні нашага бяленькага Менска, і Беларусь наша даўно не бяленькая.
Тым большы тэрапеўтычны эфект дае мройная, замглёная Вільня на здымках Яна Булгака — там застаўся кавалак нашай цывілізацыі,літоўцы яе прынамсі не разбураць. За невялікую капейку і пры наяўнасці візы кожны можа паехаць туды проста цяпер.
Вільня ўстаяла, а вось фотаархівы Фабіяна Рушчыца і Яна Булгака знішчылі Першая і Другая сусветныя войны.«Загінулі каля 50 тыс. каталагізаваных негатываў», — піша Пазняк. Да тэмы знішчэння фотаархіву аўтар вяртаецца у
Падчас ператрусаў і «гэбоўскага пагрому» ў ягонай мінскай кватэры дурныя боты знішчылі ўжо ягоныя, пазнякоўскія негатывы — таксама каля 50 тысяч. Сябры сабралі ацалелае і перадалі за мяжу.
Трэцяе эсэ — «Лукашызм, або Цёмнае царства». Там змешчанае фота невядомага аўтара з сярэдзіныЛукашэнку гэта ўсё відавочна падабаецца. На заднім плане бруднаваты поп і нейкія неахайныя таварышы. Аўтар піша:90-х — панылая кабеціна старэйшага сярэдняга веку ў газавай хусце цалуе руку Лукашэнкі, няспрытна трапіўшы ў пазногаць вялікага пальца.
«Па структуры, сюжэце і жанры фатаграфія выклікае чамусьці асацыяцыі з падыходам рускіх «перасоўнікаў» у жывапісе.І сапраўды, тут няма нічога беларускага. Нейкі чужы сярэднявечны абсурд у XXI стагоддзі. Гэтыя зарослыя неахайныя суб’екты з доўгімі тлустымі валасамі, у пакамечаных пінжаках, ад якіх, здаецца, патыхае потам і ладанам; гэты барадаты поп у цэнтры з яйкападобным тварам і гуллівай усмешкай садукея. І нарэшце, пярэдні план — сам «православный атеист». «Вось яно! Вось я! Тая школа, дзяцінства, выспяткі, здзекі — «прыдурак, «байструк»! — прамільгнула глыбока схаваная крыўда. «Цяпер вось яно! Я такі вялікі і такі просты…»
І далей: «Гэта фатаграфія без станоўчых персанажаў.Хаця ў мяне шкадаванне і спагаду выклікае ўсё ж пажылая жанчына, што абедзвюма рукамі трымае палец вярхоўнага начальніка ўлады і цалуе яго ў пазногаць. Гэта даніна традыцыі, знак культуры, пакоры і павагі да начальства. У прынцыпе, нічога кепскага тут няма, калі б…»
Тут я з аўтарам не пагаджуся ў двух пунктах.
У канцы кнігі, у эсэ «Вялікдзень», аўтар змяшчае здымак Васіля Фядосенкі «Усяночная» — прасветленыя і задуменныя вернікі, што прынеслі ў храм свяціць кошыкі з ежаю. Стаяць і слухаюць казань, твары анёльскія. Здымак цёплы, мядовы і такі мілы, што вачэй не адвесці. Побач з ім другі — «Вялікдзень» — людзі стаяць велікодным днём пад брамаю турмы, з перадачкамі для палітвязняў, блізкіх і родных.Ля брамы плямістай спінай да сузіральніка стаіць мажны амапавец, дужа падобны да дыпладока.
Бягуць гады.
Так хутка.
І, як раней,
пакутуе наш народ, — каментуе аўтар.
І тыя, і другія — народ. Мала таго, дзеці тых, хто цалаваў ручку, магчыма, сядзяць у турме, як на здымку «Вялікдзень» — здымкі раздзяляе роўна 10 гадоў. Любіць беленькіх, але не любіць чорненькіх можна, толькі з такога падыходу толку — нуль.Даруйце, але на першым здымку цалуе ўладныя кіпцюры таксама народ. Адны пры рэжыме плачуць, другія скачуць.
Здымкі з «цёмнага царства» лукашызму абраныя са снайперскай трапнасцю.Тут найлепшае ад Анатоля Клешчука, Васіля Фядосенкі, Андрэя Лянкевіча (дама з чырвоным сцягам у імгле), Віктара Драчова (вясковыя цётухны ў хаце, на покуці — вышэй за абразы — партрэт Лукашэнкі (пазней і мегаліслівец ад улады назаве яго «вышэйшым за Бога»), і цыкл Антона Матолькі «Дзікае паляванне» —
Уражвае барвовы (адзін з нямногіх каляровых у кнізе) партрэт Рыгора Барадуліна аўтарства Сяргея Шапрана.Вось як піша пра партрэт Пазняк: «Высакародства і драматызм гучання яму надае вельмі адпаведны ў гэтай гаме глыбокі
Партрэт сапраўды цудны: глыбакавокі Рыгор Барадулін у барвовай, як густая кроў, кашулі, сам на чорным тле.Сваю высакародную галаву Барадулін падтрымлівае рукою з масіўным срэбным пярсцёнкам на сардэчным пальцы. Такія пярсцёнкі
Увогуле шакавальных, жорсткіх фота ў альбоме няшмат. Адна з іх — «Стрэл у патыліцу».Нямецкі афіцэр страляе ў патыліцу жанчыне, якая, уся сцяўшыся, трымае на руках дзіця, адвярнуўшыся ад ката.
Абыду гэтае фота маўчаннем. Яно запісваецца спадыспаду павек, як здымкі Роберта Капы. І ніколі не сціраецца.
Асаблівыя пачуцці выклікаюць эсэ, прысвечаныя заходняму фота, як старасвецкаму, так і новаму. Зянон Пазняк з любасцю піша пра партрэты юнай каралевы Элізабэт ІІ і Одры Хэпберн (абодва аўтарства Юсуфа Карша), пра «сацыяльныя» фота рыбакоў, рабочых, страйкоўцаў, бедакоў часоў Вялікай дэпрэсіі. І нібыта супрацьпастаўляе ім пошлы свет Галівуда і распуснага Парыжа.У эсэ «Начны Манмартр», прысвечаным фотамастаку Брасаі, Пазняк піша: «Брасаі быў чалавекам таленавітым, але заганнага жыцця. Будучы сваім сярод багемы і начных жыхароў, ён выкарыстоўваў сваю прысутнасць у гэтым асяроддзі для фотатворчасці і выдаў альбом пра начны Парыж, дзе паказаў прастытутак, сутэнёраў, наведнікаў дамоў цярпімасці, хуліганаў, п’яніц, распуснікаў, бедных акцёраў, танцорак, усялякую разнашэрсную публіку з начных кавярняў, танцпляцовак і бардэляў, якую нармальныя людзі звычайна не бачаць».
Зноў антаганізм — добрыя людзі і злыя людзі, добры народ і злы.І яшчэ гэтае незразумелае словаспалучэнне — «нармальны чалавек».
Жанчын Зянон Пазняк таксама апісвае на кантрасце добрага і дрэннага, да прыкладу, старая прастытутка з Манмартру на фота Брасаі — і светлая каралева Элізабэт з партрэта Карша. Эсэ «Фотакабіна, або Чалавек прыгожы» складаецца са здымкаў пар, якія яны самі сабе зрабілі ў фотакабінах, без удзелу фатографа. Пары 1930, 1940,
Мінаюць дні.
Святло любові
нам непагасна свеціць.
Лепей пра гэты здымак ня скажаш. Самі паглядзіце.
У многіх эсэ аўтар звяртаецца да светлага вобразу жанчыны, піша пра яе схільнасць да самаахвярнай любові, згадвае «песню Сольвейг», што вядзе праз жыццё слабых і знявераных, пра тое, што здольнасць да міласэрнасці, любові і ахвяры робіць жанчыну боствам.І здымкі светлых жанчын пранізваюць альбом — ад партрэта вясковай дамы «спадарыні Сафеі» Міхася Раманюка праз ужо згаданае фота Одры Хэпберн, і заканчваецца гэтая галерэя вобразаў партрэтам бабулі аўтара.
Бабуля пайшла назаўсёды,
засталася яе качарэжка адна ў куточку.
Чытаю: «Той Галівуд, у якім тварыла Одры Хэпберн, даўно не існуе, і такіх, як яна, там няма. Прымітывізм, пошласць, вычварнае грубае збачэнства, тупасць і садомская распуста Галівуда не тое што ўражваюць — адштурхоўваюць як нечыстоты»; «паўголая, неахайная,
Для недаверка людзі не дзеляцца на мадоннаў і блудніц, анёлаў і чарцяк, добрага народа і дрэннага насельніцтва.Вось, да прыкладу, я такі недаверак са збітым прыцэлам. Заміж чарнаты і белі бачу сто адценняў шэрага. Выключэнняў — чатыры: белыя — Бог і Беларусь, чорныя — д’ябал і той, пра каго вы падумалі.
Тым цікавей было паглядзець на свет вачыма чалавека, які ведае, што ён любіць, а што ненавідзіць як бубонную чуму.Такі чалавек не прызнае эрзацаў і кампрамісаў. Чорнае ў яго чорнае, а белае — белае. У гэтым сэнсе тым, чыя натура — кампраміс, хто любіць дзівацтвы, нізавую культуру і не разумее панятку «нармальны чалавек», альбом будзе асабліва цікавы. Прынамсі, я пра патрачаныя 30 залатовак не шкадую.
У гэтай кароткай рэцэнзіі я пакінула
Пакідаю без увагі і мастацтвазнаўчыя развагі Пазняка, якіх у тэксце якраз у меру. Яны падаліся мне цікавымі, але ацаніць іх належным чынам я не магу.
Як не ацэньваю і выбарку здымкаў — наколькі яны знакавыя для гісторыі фатаграфіі, для мастацтва. Зрэшты, кніга суб’ектыўная, як ёй, на маю думку, і належыць.
Гэта збор эсэ чалавека вялікага.Я смела даю эпітэт «вялікі», бо Пазняку разам з выбітнымі папярэднікамі і паплечнікамі ўдаліся такія праекты, як Верхні горад, Курапаты, Фронт, Незалежнасць Беларусі. Ён дагэтуль займае месца ў грамадскай свядомасці, нягледзячы на доўгую эміграцыю.
Дарэчы, кніга мае шматвымерныя вартасці. Яна ў вас у руках не рассыплецца — дыхтоўная. Прыемная на дотык — крэйдаваная папера, белая, як тварык Рэбэкі, дачкі Ісаака з Ёрка. Тоўстая ледэрынавая вокладка. Ад кнігі ідзе салодкі таямнічы пах вечнасці, прысутнай і адсутнай адначасна. Я, напрыклад, гэтую кнігу адразу ж пазначыла экслібрысам, каб не было спакусы камусьці падарыць. Такая патрэбная самой.
* * *
Зянон Пазняк. Добрая фатаграфія. Фатаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Еўропы і Амерыкі ад сярэдзіны XIX стагоддзя і да нашых дзён. Варшава —





