Усім бы такі аптымізм! На жаль, у сталіцы хапае канфліктных будоўляў, якія практычна замарожаныя. У роспачы людзі просяць аб дапамозе кіраўніцтва краіны. Адкрыты ліст прэзідэнту напісалі грамадзяне з ЖБВК № 853 (вул. Валгаградская).

«Вымушаныя ў чарговы раз звярнуцца да Вас па садзейнічанне ў вырашэнні праблем з будаўніцтвам нашага шматкватэрнага жылога дома, які не адносіцца да катэгорыі падвышанай камфортнасці, па вуліцы Валгаградскай, 25а, г. Мінск, — сказана ў лісце. — ЖБВК № 853 быў створаны яшчэ ў верасні 2010 года адміністрацыяй Першамайскага раёна г. Мінска з мэтай паляпшэння жыллёвых умоваў грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу, у адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска і работнікаў бюджэтных арганізацый раёна. Амаль усе кватэры ў нашым доме будуюцца з прыцягненнем ільготных крэдытаў ААТ „АСБ „Беларусбанк““. Лічым гэты аспект немалаважным, бо гэта перш за ўсё дзяржаўныя сродкі, пры дапамозе якіх дзяржава дапамагае тым, хто мае найбольшую патрэбу ў вырашэнні жыллёвай праблемы, на практыцы дэманструючы сацыяльную накіраванасць у адпаведнасці з заявамі найвышэйшага кіраўніцтва краіны».

На будоўлі змянілася некалькі падрадчыкаў, некаторыя з іх, паведамляюць грамадзяне, не адпрацавалі авансы. У прыватнасці, ЗАТ «Топзапэлектра». Са словаў людзей, да пачатку другога паўгоддзя 2012 ім паведамілі, што кошт квадратнага метра ўзрос з 2,744 млн да 6,122 млн руб. Тэрмін заканчэння будаўніцтва з 4 квартала 2011 года перанеслі на сакавік 2013-га.

— Больш за 120 сем’яў не змогуць пачуць навагодняе пасланне кіраўніцтва краіны ў новых кватэрах у гэтым годзе! — пішуць людзі.

Па стане на жніўня 2012 працэнт гатоўнасці дома складаў усяго 5–6%. Не дапамагло нават умяшанне Камітэта дзяржаўнага кантролю.

— З пералічаных 2500 000 000 беларускіх рублёў генеральным падрадчыкам КУП «Завод эфектыўных прамысловых канструкцый» асвоена толькі каля 300 млн. На будоўлі прысутнічае не больш за 7 чалавек. Як запэўніваюць прадстаўнікі КУП «УКБ Першамайскага раёна г. Мінска», прычынай такіх павольных тэрмінаў будаўніцтва ёсць немагчымасць забяспечыць своечасовую і бесперабойную пастаўку будаўнічых матэрыялаў, нягледзячы на той факт, што графік пастаўкі будаўнічых матэрыялаў узгоднены Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Разам з гэтым нас запэўніваюць у неабходнасці ўсталявання другога вежавага крана, што, безумоўна, павялічыць кошт квадратнага метра. Аднак пры немагчымасці забяспечыць бесперабойную пастаўку будматэрыялаў гэтае дзеянне прывядзе да прастою двух вежавых кранаў і будзе толькі спосабам асвоіць хоць бы частку пералічаных на будаўніцтва грашовых сродкаў, павялічваючы кошт будаўніцтва дома.

Лукашэнку (а таксама Макея, Калініна і іншых) грамадзяне просяць прыняць меры па паскарэнні тэмпаў будаўніцтва і ўзяць дом пад асабісты кантроль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?