Беларусь даслала Літве некалькі просьбаў аб аказанні прававой дапамогі ў сувязі са збеглыам у мінулым годзе ў Літву беларускім вайскоўцам Сцяпанам Захарчанкам. Гэтую інфармацыю BNS 4 верасня пацвердзіла Генеральная пракуратура Літвы.
«Мы атрымалі некалькі заявак аб аказанні прававой дапамогі. Адна атрымана яшчэ ў мінулым годзе», — сказала BNS прадстаўнік Генпракуратуры Рыта Стундзене, паведамляе Delfi.
Раней «Беларускі партызан» паведаміў, што
Год таму малодшы сяржант роты глыбіннай выведкі спецназа Мінабароны Беларусі збег, як ён сцвярджаў, ад збіцця і здзекаў афіцэраў і дабраўся да Вільні (ліпень 2011).
«Апошняй кропляй, якая перапоўніла маё цярпенне, і падштурхнула мяне пакінуць частку і бегчы ў Літву, гэты сход сяржанцкага складу. Сяржантаў батальёна выведкі сабралі і зампаліт раздаў нам паперу, у якой было напісана, што ў выпадку, калі сілы МУС не будуць спраўляцца з масавымі пратэстамі з боку насельніцтва, то мы бярэм на сябе абавязацельства выканаць любы загад прэзідэнта і адкрыць агонь па грамадзянам краіны, якія пагражаюць канстытуцыйнаму ладу Беларусі. Нешта такое было напісана, даслоўна цяпер цяжка ўспомніць», — сцвярджаў у інтэрв’ю «Беларускаму партызану» Захарчанка.
У жніўні 2011 г. Міністэрства абароны Беларусі распаўсюдзіла прэс-рэліз, што па факце самавольнага пакідання Захарчанкам 27 ліпеня 2011 г. адной з вайсковых частак Мінскага гарнізона распачата крымінальная справа.
У прэс-рэлізе, у прыватнасці, казалася наступнае: "Падчас вывучэння акалічнасцяў учынення злачынства ўстаноўлена, што Захарчанка характарызаваўся негатыўна. Яшчэ да прызыву ў армію неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства і распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы.
Сваімі калегамі Захарчанка характарызуецца як «гультаяваты, хітры і круцеляваты чалавек, схільны да зману і парушэння дысцыпліны, які ўвесь час шукае выгаду і канфліктуе з тымі, хто яго акружае».У перыяд праходжання службы неаднаразова спрабаваў ухіліцца ад выканання сваіх абавязкаў шляхам шматлікіх неабгрунтаваных скаргаў на стан здароўя.
Сёлета [2011] вайсковец больш за 15 раз звяртаўся па медыцынскую дапамогу і правёў амаль два месяцы на стацыянарным лячэнні. Але захворванні не пацвердзіліся:у галоўным ваенным медыцынскім клінічным цэнтры было праведзена адпаведнае абследаванне, і Захарчанка быў прызнаны абсалютна здаровым і здольным да службы.
Знаходзячыся на абследаванні, ён свядома ўхіляўся ад правядзення медыцынскіх працэдур, імкнуўся зацягнуць час свайго знаходжання ў медустанове".





