У гэты панядзелак, 3 верасня, споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча, выбітнага беларускага пісьменніка і грамадзкага дзеяча. Апошнія гады свайго жыцця Адамовіч правёў у Маскве.

Дом, у якім ён жыў, знаходзіцца ў самым цэнтры горада па адрасе Бальшой Казіхінскі завулак 17 буд. 1. Гэта ў адным з найбольш рамантычных і маляўнічых раёнаў старой Масквы — на Патрыяршых Сажалках, знакамітых па булгакаўскіх «Майстру і Маргарыце».

Лічыцца, што ў Маскву Адамовіч быў вымушаны з’ехаць пасля канфлікту з кіраўніцтвам БССР. Пісьменнік быў ці не першай грамадскай фігурай такога маштабу, хто падняў пытанне пра бяздзеянне савецкіх уладаў у час Чарнобыльскай катастрофы.

Адамовіч жыў у Маскве з 1987 года да сваёй смерці ў 1994 годзе. У 1989 годзе быў абраны Народным дэпутатам СССР — членам першага і апошняга адносна дэмакратычнага парламента Савецкага Саюза. У наступныя гады пісьменнік актыўна падтрымліваў як дэмакратычныя пераўтварэнні ў Расіі, так і дэмакратызацыю і нацыянальнае адраджэнне ў Беларусі.

У 1990–1992 гадох ён узначальваў маскоўскае Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны, найстарэйшую арганізацыю беларускай дыяспары ў Маскве, якая існуе і дагэтуль.

Дом Адамовіча на мапе:


Мапа большага памеру


Папярэднія шпацыры:

Помнік Янку Купалу на Кутузаўскім праспекце, гатэль «Масква»

Беларускі вакзал

«Развітанне з радзімай» на кожнай станцыі метро

Амбасада Беларусі

Беларускія рэстараны

«Бібліятэка імя Леніна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?